***

Маўчыць паўсонны далягляд,
Прыціснуты нябёсным краем.
Размыла ўсе шляхі назад
Гадзін і дзён нуга густая.

Няхай бязглузда страшыць ноч,
Хай дзень праменьнем не акіне –
Цяпер ня збочыш. Кроч ды кроч
Па вузкай вымаклай сцяжыне.

Плячу ня цяжкі груз крыжа.
Аддацца шляху – на магіле.
Не азірайся. Хай імжа
Хавае пройдзеныя мілі.

Чэрвень, ліпень,  2018.


Рецензии