Мяняйце! мне крычаць. Мяняйце!..

***
“Мяняйце! – мне крычаць. – Мяняйце!
Пачахлі ўжо, пара мяняць!”
Завялі кветкі. Толькі знайце,
Ўсё роўна буду я кахаць, –

Хто быў у квецені са мною,
Не шкадаваў мне водар свой,
Натхняў мяне сваёй вясною –
Гаючай, радаснай, жывой.

“Мяняйце! – мне крычаць. – Мяняйце!”
Але не стану я мяняць,
Бо я не ўмею, так і знайце,
Сваё каханне праклінаць.

Змяніць яму, як здрадзіць лёсу,
Матулі роднай ці зямлі.
Каханне ўзносіць у нябёсы
Душу, як восень – жураўлі.

20 чэрвеня 2019 г.


Рецензии