Спякотны дзень, хоць ветрык свежы вее...
Спякотны дзень, хоць ветрык свежы вее.
У Казярогу поўня йдзе на сход.
Трымціць бяроз зялёная Псіхея,
І мы з табой ужо каторы год
Трымцім над нашым сонечным каханнем
І, як умеем, шчасце беражом –
Спякотным днём, пунсовым летнім раннем
Ці восенню халоднай пад дажджом.
У Казярогу поўня, як Псіхея,
Як беласнежны срэбны матылёк.
А ты – мая апошняя надзея,
Душы маёй нязгаслы аганёк.
19 – 20 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119062000222