Спякотны дзень, хоць вее ветрык свежы...
Спякотны дзень, хоць вее ветрык свежы.
У Казярогу поўня йдзе на сход.
Трымцяць бяроз шмат’ярусныя вежы,
І мы з табой ужо каторы год
Трымцім над нашым сонечным каханнем
І, як умеем, шчасце беражом –
Спякотным днём, пунсовым летнім раннем
І пад халодным восеньскім дажджом.
У Казярогу поўня, як Псіхея,
Як беласнежны срэбны матылёк.
А ты – мая бясхмарная надзея,
Маёй душы нязгаслы аганёк.
19 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061906704