Мастерицам
Колеру рознага ніткі, клубочкі,
Гузікі, стужкі, пруткі і кручочкі.
Хутка праходзяць гадзіны, дзянёчкі-
Толькі б цярпенне было і ахвота.
Душы адпачынак, а пальцам- размінка.
Плятуцца пяцелькі, мільгаюць хвілінкі.
І будуць сурвэткі, абновы дзяўчынкам.
І ўсё назавецца ручною работай.
Не ўсе ацаніць могуць працу майстрыхі,
Камусьці цікавыя плёткі, інтрыгі…
За вокнамі ж Гданьска, Бярэсця і Рыгі
Жаночыя рукі трымаюць кручок.
Стагоддзі праходзяць, мяняюцца людзі,
Канца тэхналогіям розным не будзе,
Мо, нават, без лёгкіх задыхаюць грудзі-
І толькі ў майстрых будзе той жа ўрок.
Сам-насам з любімым сваім захапленнем
Кудысьці знікаюць трывогі, сумненні.
Не важна зусім будзе- цацка, адзенне,
Ці проста прыдумаю новы ўзор.
Люблю назіраць як бялюткаю ніткай
Аздобіцца з лёну старая намітка.
Адметнаю будзе майстрыхі візітка:
Ручная работа—дар неба і зор.
20-04-2019 г.
Свидетельство о публикации №119061905550