Рыжик-сторож
(адбылося непаразуменне, на здымку
не коцік, а шчанюк)
-Бабулечка, пайшлі са мной,-
Хвалюецца ўнучка.-
На шафе, бачыш, Рыжык мой.
Не дастаю я ручкай.
Ён ад мяне схаваўся зноў.
Пакрыўдзіўся, вядома.
Яму самотна без сяброў,
Бо я ў садку-ён дома.
Схаваўся котка і сядзіць,
Цікуе, назірае.
Зусім не мяўкае, не спіць,
Са мною не гуляе.
- Схаваўся, можа,адтаго,
Што ты не так гуляеш.
Навошта Рыжыка свайго
Ў сукенкі апранаеш?
01-02-19 г.
Свидетельство о публикации №119061905520