Цветы юности
У чужым агародчыку кветкі
Юнаком ты ірваў для мяне.
Цікавалі праз вокны суседкі,
Ці мінеш сёння двор мой, ці не.
Маё сэрца бы птах трапятала,
Пунсавелі ад радасці шчокі.
Мы знаёмы былі зусім мала,
Быў і блізкі ты мне, і далёкі.
Паляцела юнацтва з вятрамі-
І куды яно толькі знікае?
Маладосць развіталася з намі,
Так і квецень сады пакідае.
Грэюць сэрца шчаслівыя меткі,
І вясны ўжо так блізка дыханне.
Зацвітуць зноў пад вокнамі кветкі
Напамінкам пра наша каханне.
25-11-2018 год
Свидетельство о публикации №119061905448