Загадывать не хочу

Загадваць не хачу…

Я далёка наперад
загадваць цяпер не хачу.
І далёка назад
азіраццая таксама не буду.
З успамінам шчымлівым
сам-насам ізноў памаўчу.
Мяне лёс зберагаў
ад душэўнай распусты і бруду.

Яго шмат навакол:
У пачуццях, учынках і словах.
А ў душы чысціня,
бо я гэтага моцна хацела.
Чарнавік перапісваць
зусім мне не трэба нанова,
Бо жыццё навучыла таму,
што яшчэ не ўмела.

Мне ў узросце маім
не патрэбны ўлада, багацце.
Мне б спакой, чысціню
надалей у душы зберагчы.
Быць у пары з каханым
І бачыць дзяцей сваіх шчасце
Ды займацца любімаю справай
хацець і магчы.

Аб тым думаць не буду,
што лёс можа мне падарыць.
І зусім не таму,
што жыццё прабягае імгненна.
Проста буду далей
працаваць, хвалявацца, тварыць.
І тлумачыць унукам,
Што добра ў жыцці,
а што дрэнна.

25-11-2018 год


Рецензии