Единственной сестре

Адзінай сястры

Паміж намі гадоў дзясятак.
Ва ўспамінах- куды ад іх?-
Сярод мноства дзіцячых згадак
Святло карых вачэй тваіх.

Я чакаля сястры нараджэння,
Бо траіх ужо мела братоў.
Падарылі мне сёння натхненне,
Успаміны дзіцячых гадоў.

І сястрою была, і нянькай:
Пільнавала твой сон і спакой.
І лячыла драпінкі-ранкі
На рухавай сястрычцы маёй.

Згасла лецечка,зноўку восень-
Залатую люблю пару.
У твае ўсяго сорак восем
Віншаванні свае дару.

Няхай будзе і поспех, і шчасце.
Заўжды радуюць муж і сынок.
Не згубіцца ў жыцці, не прапасці-
Самы важны для ўсіх урок.



13-10-2018 год


Рецензии