Малая родина

Малая радзіма.

Называюць малою радзімай,
Хоць у сэрцы шмат месца займае.
І вясковай гаворкаю шчырай
Маю душу заўсёды кранае.

Жыву тут, дзе спазнала радзіну,
Дзе магілы бацькоў і дзядоў.
Хтосьці ў пошуках долі пакінуў
Ды, хоць госцем, вяртаецца зноў.

Лёсам добрым не будзе адораны
Ні адзін з ганарлівых людзей,
Хто свой край і святочны, і змораны
Вырваў з памяці, сэрца, надзей…

Я ж хачу да вытокаў вяртацца,
Маёй хопіць любові на век.
Хто радзімы пасмеў адцурацца
Нешчаслівы, лічу, чалавек.

Можа недзе больш грошай і ладу,
Ды малая радзіма—адна!
Я прызнанне сваё і спагаду
Аддаю табе, вёска, спаўна.

02-08-2018 год


Рецензии