Без перевода
Калаўрот на бліскучым лёдзе,
Я па крузе на санках лячу.
“Супыніцеся, хлопцы, годзе.
Не магу болей, не хачу-у…”
“Палахліўка”,- з мяне смяюцца,
Круцяць жэрдку яшчэ хутчэй.
Адчуваю, як слёзы льюцца
З поўных жаху маіх вачэй.
Хлопцы большыя, ім усё жарты
Над малечай такой, як я.
Абарвецца вяроўка раптам?
Во, як кружацца лёд,зямля.
А са мною тады што будзе,
Як над лугам катком палячу?
Мама, тата…Ну дзе вы, людзі?
Зноў адчайна ў прастору крычу.
Калаўрот не спыняе ходу,
Ад кружэння ў вушах звініць.
Я спаўзаю кулём- да лёду,
Каб самую сябе бараніць.
Азірнулася я шчасліва,
Мы з інстынктам ужо ўдваіх.
Па інэрцыі санкі імкліва
Па валёнках прайшлі маіх.
Хлопцы ўраз калаўрот спынілі,
Злосных позіркаў не злічыць.
“Так паводзіць цябе вучылі?!
Мы ж маглі ненарокам збіць”.
Пакідаю каток я ў спешцы,
Толькі радасці не стрымаць.
Лепш нагамі па коўзанцы-сцежцы,
Каб зямлю пад сабой адчуваць.
(калаўрот—самадзельная карусель на лёдзе)
красавік 2018 год
здымак з інтэрнэта
аўтару вялікі дзякуй
Свидетельство о публикации №119061904943