У высокiм акне маiм поуня вiсiць...
У высокім акне маім поўня вісіць.
Пагаджуся з паэтам, што срэбная сёння.
Спіць ліхтар мой, стаміўся, а поўня не спіць,
Яна слухае шэпат ягоны спрасоння.
Сёння бачу я горы і рэкі на поўні,
Сёння поўніцца сэрца маё пачуццём,
Што мяне неаднойчы яшчэ ты успомніш
І заплачаш уголас над нашым жыццём,
Калі поўня вісела, як срэбнае цела,
Калі вершы пісаў я ўсю ноч за сталом,
Калі сэрца тваё пацалункаў хацела
І ляцела жыццё – у мяне пад крылом.
У высокім акне нашым поўня вісіць.
Уставай, пакажу: яна срэбная сёння!
Але поўня мая маладосць нашу сніць
І імя маё шэпча з усмешкай спрасоння.
19 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061900492