Посвящаю детям-жертвам Кемерово

 Прысвячаю дзецям-ахвярам Кемерава

Ручайкі гарэзліва зацурчаць, запеняцца,
З сонейкам і квеценню надыходзяць дні.
Толькі дзеці з полымя да сям'і не вернуцца,
Сумнымі анёламі глянуць з вышыні.

У вачах здзіўленне:“Мы ж вам давяралі,
Дык за што нам гэта і чаму ўсё так?
Нам спалілі крылы, лёсы паламалі,
Дзверы зачынілі- уратавацца як?!

Мы жыццё любілі і чакалі свята,
Нават не прысніўся б нам такі кашмар".
Душы любых дзетак на вачах у татаў
Несла з чорным дымам да высокіх хмар.

Ім бы ўсім вярнуцца ў той нядзельны ранак,
Дзе настрой святочны, мама побач зноў.
Яшчэ дзеці дома: гульні, смех, сняданак…
Вось бы час спачатку павярнуць наноў.

І знайсці ўсім мноства розных апраўданняў
Каб застацца разам са сваёй сям’ёй.
Каб пазбегнуць гэтых жудасных растанняў,
Змрочным думкам цесна ў галаве маёй.

Знойдуць, пакараюць, пэўна, вінаватых,
Дзень за днём аціхнуць і размовы ўсе.
Толькі б не забылі гэтай змрочнай даты,
Тыя, хто адказнасць за дзяцей нясе.
 
25-03-2018 год
Здымак з інтэрнэта
аўтару дзякуй


Рецензии