Першы раз у першы клас

Прывітанне ўсім, сябры
Нашай школьнае пары!
Выбачайце, першы раз
Тут стаiць маленькiх клас.
Школаю любуюцца,
Крышачку хвалююцца.

1.Я прачнуўся рана- рана!
Зубкі вычысціў старанна,
Гальштук выбраў модны самы,
Разбудзіў бабулю, маму.
Узяў партфель, стаю адзін
На парозе ў 5 гадзін.

2.Напярэдадні ў краму
Мы зайшлі з любімай мамай,
Накупілі мне бантоў:
На цяпер і на патом.
Белых- два, з паўгалавы,
І каробачку халвы.
Я хацела трэці,
Каб усе запрыкмецілі!

3.Мяне пеўнік разбудзіў.
Я па хаце пахадзіў,
Цацкам строгі даў наказ
І пакрочыў у першы клас.

4. З вечара ўсё ўверх дном,
Кватэра ходзіць хадуном!
Можа тут бываў Мамай?
Хтосьці выпусціў сама?
Тупаў слон? Каталі кола?
Не! Мяне збіралі ў школу!

5. Не спадручна мне дурэць
І хавацца ў лазні!
Я- сур'ёзны чалавек!
Даня- першакласнік!

6. Мы сябруем ужо даўно:
Разам ходзім у кіно,
Разам гушкаем арэлі,
Разам складвалі партфелі.
Просім сёння разам нас
Залічыць у першы клас!

7. Я - Віялета!
Адпачывала летам,
З лялькамі гуляла,
У школу іх збірала.
Лялькі літаркі вучылі,
Трохвугольнікі лічылі.

8. Віка- гэта перамога,
Але дрыжаць каленкі:
У школе нам дадуць какаву
З пенкай ці без пенкі?

9. У маіх руках букет-
Ружы ды рамонкі.
Восень шле ўсім прывет
І рабінак гронкі.
Усміхаюцца сасна,
Ліпа і каліна:
- Стаіць у туфліках букет!
Толькі дзе Аліна?

10. Мой малодшы брат крычыць:
"Хачу літары вучыць!"
Пачакай, спачатку- я.
Я- настаўніца твая!

11. Не хвалюйся, тата!
Не хвалюйся, мама!
Не хвалюйся брацік,
Любы мой, таксама.
Буду я старацца,
Буду я вучыцца,
Каб маглі заўсёды
Мной вы ганарыцца!

12. Учора сам пачысціў туфлі
І падрыхтаваў пінжак,
Толькі завязаць шнурочкі
Не магу пакуль ніяк.

13. Сёння мы ў першы раз
На ўрок збіраліся
Ў новы, светлы, чысты клас.
Крыху хваляваліся.
Але тут званок вясёлы!
Падабаецца нам школа!

14.Назаўсёды хай запомніцца
Гэты вераснёўскі дзень,
Сэрцы радасцю напоўняцца,
А 10-мі - партфель!
8 чэрвеня 2019г


Рецензии