Цвiце язмiн. Сяджу адзiн...

***
Цвіце язмін. Сяджу адзін,
Гляджу на дзень нібыта змрочны.
Яго падсвечвае язмін,
І пах нясе скавыш паўночны.

Цвіце язмін. І лесу клін
Глядзіць на цвет яго малочны.
І гнецца да зямлі язмін.
Гадзіннік сыплецца пясочны.

І час бяжыць. Язмін стаіць
У квецені сваёй чароўнай.
І толькі б жыць, каб квецень піць,
З ёй сувязі не страціць кроўнай.

17 чэрвеня 2019 г.


Рецензии