Яблык поунi заiмглёнай...
Яблык поўні заімглёнай
Не дае сабакам спаць.
У душы маёй бяздоннай
Будзе поўня танцаваць
Аж да ранку, да світанку,
Да заранку, да зары,
Не заснуць пакуль ля ганку
Залатыя ліхтары.
Будзе поўня весяліцца,
Я – умыюся расой,
Запрашу яе – умыцца,
І застацца маладой,
Чыстай, яснай, нерухомай,
Як душа, што хоча жыць,
І абцерціся саломай,
Што за хатаю ляжыць.
17 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061700310