Штодзённiк скончыуся, а дзённiк не вяду...
Штодзённік скончыўся, а дзённік не вяду.
Няма патрэбы весці нейкі дзённік.
Распавяду пра радасць і бяду,
Пра раніцу, і дзень мой, і сутонне
Ў кароткіх вершах. Прамаўчу пра ноч,
Пра тое, як я Бога памінаю.
У час начны мяне ты не суроч,
Калі прарочу тое, што я знаю.
І не пытай мяне, за што малюся.
Лепш памаліся сам за лепшы лёс.
Я і ў сваёй душы не разбяруся,
Тваёй душы – не вынесу я слёз.
16 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061606323