I прауда, Дух Святы сышоу...

***
І праўда, Дух Святы сышоў
На нашу грэшную зямлю,
Як прадвясціў Ісус Хрыстос.
І стаў гаіць ён і прарочыць
Цераз апосталаў Хрыста.
Лісток бярозавы да вуснаў
Я прыкладу, на вёску гляну
З сваёй зялёнае гары.
Суседка ціхаю хадою
Ідзе з каровамі дамоў:
Хтось у сваты прыйшоў да дзеўкі
На Тройцу – Свята-Духаў дзень.
Лісток бярозавы да вуснаў
Я прыкладу, адчую водар
Травы, зямлі, жывога ветру.
Ну, што, згуляем на Пакровы
Вяселле, зладзім мы яго?
І праўда, Дух Святы сышоў:
Птушыны спеў, лагодны вецер,
Усмешка неба, як віно…

16 чэрвеня 2019 г.


Рецензии