Заблукала
Пайшла баба Леся.
Нарабіла шмат бяды —
Заблукала ў лесе.
Каб усё вам расказаць,
Тут патрэбна проза.
Села ночку каратаць
Пад старой бярозай.
Толькі вока не самкне —
Бо страшэнна ў лесе:
«Хай жа звер мяне міне», —
Шэпча баба Леся.
Божа, што было далей,
І казаць не трэба…
Жах скаваў мо да касцей,
Шэрым стала неба…
Што прыйшлося перажыць —
Ведаюць нябёсы…
Ужо раніца бяжыць
Па бары ды гнёздах…
Раптам чуе, недзе брэх:
Так і ёсць — сабака.
Да яе Валет падбег —
Клічуць людзі бабку.
Свидетельство о публикации №119061404803