Шапацiць лiсцё асiны...

***
Шапаціць лісцё асіны,
П’е гарачае паветра
Чэрвеня, маёй Айчыны
І засушлівага лета.

П’е гарачае паветра,
Выдыхае мяккі шэпат
І натхняе ім паэта
На яго няскладны лепет.

Трапятанне, звон асіны –
Мілагучны, зорны, летні.
Так паэзія Айчыны
Нараджаецца ў паветры.

14. 06. 2019 г.


Рецензии