Vertigo
Чакаю навальніц...
Нябёсы ў бліскаўках, і гром
Гучыць пад бляск зарніц.
Магічная такая ноч
У душы маёй жыве;
Прыродных подыхаў апроч
Я чула: дух пяе:
-Хватит людям тайны открывать!
Они забыли, как мечтать;
Не помнят больше прелести небес,
Жизнь для них - ночной и страшный лес.
Мне не забыцца на яго:
Ён чымсьці мне згадаў...
На жаль, я не скажу, каго,
Бо веры хто б мне даў?
Такі таемны, незямны,
Хадзіў ён па вадзе.
Хай навальніца піша сны,
А ён свой спеў вядзе.
Па марах дух павёў мяне,
І бачыла я, як
Пярун нябожчыкаў кляне -
У нябёсах рунны знак.
-Была сустрэча? Можа не? -
Спытаешся, чытач.
Што чулася той ноччу мне,
Ты думай сам, прабач.
Свидетельство о публикации №119061400340