Душна, горача, спякотна...

***
Душна, горача, спякотна.
Верш не пішацца ніяк.
На душы маёй маркотна –
Меланхоліі маяк.

Нейкі блюз спяваюць птушкі,
Нібы негры-ўцекачы.
Хіляць вішанькі макушкі
З пазалочанай парчы.

Пасярэбраныя травы
Гнуцца нізка да зямлі.
Грому дальняга актавы
Чуюць жытнія палі.

Душна, горача, спякотна.
Пойдзе дождж і верш складзе.
На душы маёй маркотна,
Як валошцы ў лебядзе.

13. 06. 2019 г.


Рецензии
Калi душы маркотна,як валошцы у лебядзе(прабачце за адсутнасць у нескладовага),трэба iсцi на рэчку i змыць з сябе сум.)Дзякую за верш.

Кострома Лана   15.06.2019 19:35     Заявить о нарушении
А я ўдзячны вам за тое, што не параілі мне ўтапіцца.:)

Юрий Боровицкий   15.06.2019 23:40   Заявить о нарушении
Такiя парады i ворагу не пажадаеш... Мяркуючы па творах,Вы маеце разважлiвасць.Усё будзе добра.)

Кострома Лана   16.06.2019 09:06   Заявить о нарушении
Дзякуй, Лана! Усё і так добра. Як у народзе кажуць: каб лепш, дык і на чорта? Вам жадаю здароўя, творчых поспехаў і прыемнага лета!

Юрий Боровицкий   16.06.2019 11:52   Заявить о нарушении
Узаемна!Усяго найлепшага!

Кострома Лана   16.06.2019 15:06   Заявить о нарушении