Каго любiу, таго й люблю...
Каго любіў, таго й люблю,
Каго кахаў, таго й кахаю
І ўсё жыццё ару зямлю
Сваю, бо іншае не маю.
Чужога змалку не любіў,
Сваё смачнейшае заўсёды.
І дзе б ні быў, і дзе б ні жыў,
Сваёй не страціў я свабоды.
І з кім ні жыў, дык даражыў
Чужой душой, чужой свабодай.
Таму, напэўна, і любіў,
Што не шукаў сабе выгоды.
Каго любіў, таго й люблю,
Каго кахаў, таго й кахаю.
І Бога за таго малю,
Каму ўсе вершы прысвячаю.
13. 06. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061300598