Лёгкае неба iмглiстае...
Лёгкае неба імглістае,
Смужнае – рай на зямлі.
Сэрца маё – прамяністае,
Вершы мае – караблі.
Горкімі потам і вопытам
Пішацца неба імгла,
Каб карысталася попытам,
Каб у радках – ажыла.
Ціха засмяглымі вуснамі
Шэпча мой досвед зямны,
Пальцамі тонкімі хрустае, –
Цяжка збіраць камяні.
12 чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061206447