Ён першы кнiгу дау славянам...
Я мушу тэму раскрываць.
Шукаць мне трэба рыфму з -янам.
І што яшчэ магу сказаць?
Няма натхнення, дзесь блукае...
І як жа тут пачнеш пісаць?
Няхай яго паэт чакае,
Пачну тым часам працаваць.
***
На Беларусі творца нарадзіўся,
Якога сёння ведае ўвесь свет.
І ты, чытач, вядома, не здзівіўся,
Што ён і лекар, і асветнік, і паэт.
Ягоны шлях ад Полацка да Прагі
Запісаны ў гісторыі цяпер,
Бо пан Францыск не выклікаць павагі
Не можа і не мог, чытач, павер.
Ён вылечыў грамадства ад хваробы,
Якую й сёння лекі не бяруць.
Славянам сталі словы даспадобы,
Якія трэба кожнаму пачуць.
Няведаннем была хвароба тая,
І дух славянскі ад яе пакутаваў,
Бо мова Бібліі была для нас чужая.
Ці чалавек наш увогуле чытаў?
Францыск нам адчыніў да ведаў дзверы,
Ён Біблію «славянскаю» зрабіў.
І пачалося ўсведамленне веры,
І чалавек наш Бога ўявіў.
У пачатку жніўня ў чэшскай Празе
Надрукаваў асветнік наш «Псалтыр»,
І перад Богам, быццам бы ў адказе,
Па кнігах быў наш павадыр.
Па тэкстах вёў нас да Іова,
Затым да мудрага цара.
Ён быў сапраўдны майстар слова,
Бо выйшлі з-пад яго пяра
Не толькі тыя пераклады,
Прадмовы ён да іх пісаў.
І нам маральныя загады
У вершы пэўныя ўкладаў.
Ці весці мне аб тым размову,
Хто быў асветнік, гуманіст?
Зрабі, чытач мой, сам выснову,
Пакуль шукаю рыфму з -іст.
Свидетельство о публикации №119061202953