Я каханнем не хварэю...
Я каханнем не хварэю,
Яно лечыць, як бальзам.
Ад кахання не шалею,
Хоць усё яму аддам:
Сэрца ціхую пяшчоту,
Шчодрую сваю душу,
А пакіну адзіноту
Для сябе і не пушчу
Сіратлівасць у каханне.
Адзінота без душы –
Не пакутлівае ранне,
А развага – у цішы –
Пра каханне, пра пяшчоту,
Пра тваю душу, як снег,
Чыстую і пра сумоту
Дзіўную тваю, і смех,
Ад якога я шалею,
Бо п’яніць ён, як бальзам.
Я каханнем не хварэю,
За тваё – я ўсё аддам.
11. 06. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119061104987