Смутак

Ёсць у свеце адзіная хата,
Дзе заўсёды чакаюць мяне -
Зорка родная, ласкай багата,
Бачу кожную ноч цябе ў сне.
 
Я сумую без таты і маці,
Спадзяюся: чакаюць дачку.
Прынясе вецер словы дзіцяці:
“Зноў дамоў я вярнуцца хачу...”
 
 


Рецензии