Ах, ты, плiсачка мая...

***
Ах, ты, плісачка мая
З чорнай грудкаю!
Што ж ты хвосцікам трасеш,
Хутка бегаеш?

З чым цябе мне параўнаць?
З незабудкаю!
Ці з лавінай пачуцця
Майго снежнага?

Ах, ты, плісачка мая
Серабрыстая!
Шэрым хвосцікам трасеш,
Усміхаешся!

Асалода пачуцця
Майго чыстага!
За грахі, якіх няма,
Ціха каешся.

Дзясятага чэрвеня 2019 г.


Рецензии