А што душа? Яна глядзiць у неба...
А што душа? Яна глядзіць у неба
Вячэрняе, дзе аблачынак сінь.
А больш душы нічога і не трэба.
Ты позірк толькі ў тое неба кінь.
Там ружавее гарызонт над лесам,
Дзе клінам два сыходзяцца лясы.
Туману нараджаецца завеса,
Змаўкаюць дня і звон, і галасы.
Туман плыве, паўзе на агароды.
Душа вачэй не зводзіць з глыбіні
Чароўнай неба летняга, прыроды,
Каб бачыць ёй прызначаныя сны.
08. 06. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119060808590