На захадзе месячык востры...

***
На захадзе месячык востры
Расце, бо яшчэ малады.
А я ўжо занадта дарослы,
Як кінутай вёскі сады.

Ён ціха вісіць і міргае,
За хмарку хаваецца зноў.
Ды што пра каханне ён знае,
Што ведае ён пра любоў?

А я ўжо занадта дарослы
Шукаць маладую любоў.
Гляджу я на месячык востры,
Цябе ўспамінаючы зноў.

Сёмага чэрвеня 2019 г.


Рецензии