Трактар едзе дыр-дыр-дыр...

Проста жарт

Трактар едзе "дыр-дыр-дыр",
Мы змагаемся за мір!
Смецце ў трактар мы збіраем,
Ганарымся нашым краем!
Будзе чысты любы край,
Толькі смецце пазбірай!
Тое смецце закапаем,
Сядзем есці сала з чаем.
Мы змагаемся за мір,
У гародзе ў нас сарцір.
Любім родную прыроду!
Мы за волю, за свабоду!
Што не трэба, выкідаем,
Потым зноў яго збіраем.
Будзе любы край жаданы
Чысты-чысты і духмяны!
Трактар едзе "дыр-дыр-дыр",
Мы за шчасце і за мір!

Сёмага чэрвеня 2019 г., г. п. Радашковічы, пятніца – дзень вывазу смецця.


Рецензии