Няшчасны той, хто дрэннай песняй...
Няшчасны той, хто дрэннай песняй
Кавалак хлеба зарабляе!
Мая – лунае ў паднябессі
І спевам неба аздабляе.
Ты не прасі за песню плату!
Калі ты будзеш пець за грошы,
За медалі, пасаду, хату,
Дык будзе ў песні непрыгожы
Матыў… і жудасны напеў.
Спявай, як верхавіны дрэў
Спяваюць у чаканні грому
І не баяцца ўпасці ніц.
Яны спяваюць па-другому,
Бо не баяцца – навальніц!
Яны спяваюць не за грошы,
Не за выданне сваіх нот!
Таму й матыў у іх прыгожы,
Таму й спяваюць… з году ў год.
Пятага чэрвеня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119060506576