Мама
Аранжировка, гитара - заслуженный артист РБ Сергей Антишин
Вокал - солист Национального академического концертного оркестра РБ под управлением Михаила Финберга Руслан Мусвидас
Пераклад на беларускую мову - Яна Будовіч
Відэа - https://www.youtube.com/watch?v=xM5KhMct7vc
***
Рукі святыя,
Сэрца, як светач.
Дабраславіла
Ў жыццё ты малечу,
Ласкай сагрэла,
Слязамі абмыла,
Разам з усмешкай
Свет падарыла.
Прыпеў:
Я цябе ўпрыгожу
Прамянямі сонца
І да ног дарогай
Упаду бясконцай.
Ззянне сэрца я збяру
Ў свае далоні
І рассыплю над табой
Любоўю.
Словам гаіла,
Мудрасць давала,
Трэба ў дарогу -
Ты выпраўляла.
А як вяртацца
Да хаты-прычала
Мы забывалі -
Ты даравала.
Прыпеў:
Я цябе ўпрыгожу
Прамянямі сонца
І да ног дарогай
Упаду бясконцай.
Ззянне сэрца я збяру
Ў свае далоні
І рассыплю над табой
Любоўю.
Рукі, што крылы,
Сэрца, як светач.
Зноўку натхні мяне
Ты запаветам.
Быццам прыйшоўшы
Да светлага храма,
Я ля калень тваіх,
Мамачка, мама.
Прыпеў:
Я цябе ўпрыгожу
Прамянямі сонца
І да ног дарогай
Упаду бясконцай.
Ззянне сэрца я збяру
Ў свае далоні
І рассыплю над табой
Любоўю.
Свидетельство о публикации №119060305223
Прекрасные строки!
Серж Пьетро 1 04.06.2019 09:13 Заявить о нарушении
Вероника Мусвидас 04.06.2019 11:13 Заявить о нарушении