Зямное прыцягненне

Без цябе на сэрцы  цяжка, млосна,
Час цурчыць руччом ў небыццё,
Без цябе на свеце ўсё адносна -
Поспех, і параза, і жыццё!
 
Без цябе і сонейка не свеціць,
Ружы не сплятаюцца ў вянок,
Без цябе не радуюцца дзеці.
Музыка не кліча ў танок!

Абяцай, што будзеш апраметна,
Тваіх вуснаў слодыч дараваць,
Бо тваё каханне тым адметна,
З сэрцам толькі, можна, адарваць!

Памятай, мне кожнае імгненне
Ты даруеш шчасце ў жыцці!
Ты маё зямное прыцягненне,
Без цябе няма куды ісці!


Рецензии