Ганарлiвы светлячок
У адным цудоўным лясочку, тым, что знаходзіцца за круглым возерцам, жыла сямейка светлякоў. Як прыгожа яны святіліся, калі ў лесе было цёмна і жудасна. З іх святлом ўсё навокал станавілась таямнічым і прыгожым, а не страшным. Зверы і птушкі вельмі добра ставіліся да светлячкоў і паважалі іх за тое, што тыя дапамагалі сваім святлом у цёмныя ночы. Сямейка светлякоў жыла дружна, але сярод іх быў адзін Светлячок, які свяціўся крыху ярчэй за іншых. Як ён ганарыўся гэтым! Ён лічыў сябе лепшым за іншых і гаварыў, што астатнія не роўня яму.
- Вы, нейкія цьмяныя і ледзь свеціся, а я ззяю, як ліхтарык. Да што там ліхтарык, я як зорка свячу! – ганарліва гаварыў Светлячок.
- Супакойся, - адказвалі яму іншыя. – Галоўнае, што мы разам, і даем свет іншым, каб і ім было добра.
- Што мне іншыя, да і вы мне не патрэбныя. Мне роўня толькі зоркі, якія ззяюць на небе. – так гаварыў Светлячок і ляцеў да круглага возера, каб палюбавацца на сваё адлюстраванне ў вадзе.
І вось аднойчы, калі Светлячок у адзіноце лятаў над возерам, ганарліва пазіраў на сваё адлюстраванне і любаваўся сабой, у небе праляцела Зорка і упала за цёмным халмом. З усіх сваіх сіл паляцеў Светлячок у той бок. Зорка ляжала ў высокай траве і ярка свяцілася. Светлячок падляцеў да яе і спытаў:
- Зорачка, ты прыляцела да нас у госці?
- Хто гэта? - ціха спытала Зорка.
- Гэта я светлячок, але такі яркі і прыгожы, что магу раўняцца толькі з вамі, з зоркамі – ганарліва адказаў Светлячок. – І таму мне вельмі хочацца к вам, на неба, там маё места. Вазьмі, калі ласка, мяне з сабой, калі паляціш дамоў.
- А я ўжо не вернуся дамоў.- вельмі засмучана адказала Зорка.
- Чаму? А як жа я? Як мне папасці к зоркам? – спытаў Светлячок.
- А навошта табе ляцець к зоркам? Хіба ў цябе няма сям’і і сяброў?
- Ды ёсць.- адказаў Светлячок.- Але нейкія няўдалыя. Займаюцца тым что свецяць ноччу у лесе. Смех ды годзе. А я яркі і прыгожы і хачу, каб усе любаваліся маёй прыгажосцю, каб усе бачылі, што я лепшы за іншых.
- Вось і я так раней думала – сумна адказала Зорка.- І вось што з гэтага атрымалася.
І Зорка распавядала светлячку аб сваім жыцці. Яна таксама лічыла сабе лепшай за іншых зорак і хацела паляцець яшчэ вышэй і далей, хаця яе сябры-зоркі і папярэджвалі, што тыя зоркі, якія перастаюць займацца сваёй справай і пачынаюць лятаць туды-сюды – зрываюцца, падаюць і становяцца звычайнымі камянямі. Але Зорка ім не паверыла і вось вынік.
- Зараз я ператваруся ў звычайный камень і ніколі-ніколі не вярнуся да свайго неба, сябровак-зорак. І ніколі не буду свяціць. – заплакала Зорка.
І Зорка пачала тускнець, і хутка перад Светлячком ляжаў вялікі і халодны камень.
Светлячок перапужаўся. “ А калі і я перастану свяціць?- падумаў ён.- Я далёка ад свайго роднага лесу, ад сяброў, нічога на раблю. Ой, трэба хутчэй ляцець дамоў.” І з усіх крыл Светлячок кінуўся дадому. Калі ён пралятаў над возерам, то паглядзеў у воднае люстэрка і яму здалося, што ён пачаў свяціцца не так ярка, як раней. І Светлячок яшчэ шпарчэй замахаў крыльцамі.
Сямейка светлякоў, як заўсёды свяціла над ляснымі сцяжынамі, каб было весялей ноччу і звярам, і птушкам. Яны здзівіліся, калі убачылі Светлячка, але і ўзрадваліся, бо вельмі яго любілі. А Светлячок больш ніколі не ганарыўся, тым, што ён ярчэйшы за другіх, а рабіў сваю справу разам з іншымі.
Свидетельство о публикации №119060205283
"Ў"(у кароткае пішацца заўсёды пасля галосных літар, і не пішацца пасля зычных).
У Вас у тэксце сустракаецца і наадварот.
І старайцеся не выкарыстоўваць чыста рускіх слоў(что)што, альбо русізмаў(трапінкі)
сцяжынкі, тускнець(тусклы-цьмяны, тады цьмянець, альбо, калі "меркнуть", то цямнець), каб адыходзіць ад моўнай "трасянкі".
А казкі цёплыя, светлыя, шчырыя!
З самымі цёплымі пажаданнямі радасці творчасці і, спадзяюся,
карыснымі парадамі,
Ядвига Довнар 05.02.2024 13:54 Заявить о нарушении
Тамара Нестерович 05.02.2024 17:02 Заявить о нарушении