Цвiце, адцвiтае калiна...

***
Паўлу Галушку

Цвіце, адцвітае каліна.
Як горка табе на чужыне!
Чужая свабода – турма,
Хоць дома ніякай няма.

Хоць дома ніякай, ты дома,
І жыць у няволі знаёма,
І звыкла табе, і прывычна,
І пішуцца вершы рытмічна.

Цвіце, адцвітае каліна.
Сумуе, як мама, Айчына
Па сыну, які на чужыне
Па горкай… сумуе… каліне.

Другога чэрвеня 2019 г.


Рецензии
Дзякуй ад сэрца, Юра! Гэта вельмі дакладна...

Павел Голушко   07.06.2019 01:08     Заявить о нарушении
Няхай табе шчасціць, Павел!

Юрий Боровицкий   07.06.2019 02:03   Заявить о нарушении