Ён загiне, ён загiне...

***
Ён загіне, ён загіне –
Не запісаны радок.
Ён завяне, як вяргіня,
Як пакінуты прарок.

Ён загіне… Колькі вершаў
Так забылася, сышло –
У нябыт. І ён не першы,
Але ён – маё вясло.

Ім вяслую па жыцці я
І запісваю радкі –
І малыя і крывыя,
Тыя, што не на вякі.

Іх сплятаю я ў вяночак
І пускаю па рацэ –
І сыноў сваіх і дочак,
А рака жыцця – цячэ.

Падхапі яго вачамі,
Што я сэрцам падхапіў.
Можа, і з тваімі снамі –
У сугучнасці б ён жыў.

01 – 02. 06. 2019 г.


Рецензии