Не сiнiчак лавiць!
І рашыцца калі
Не сінічак лавіць,
Як ляцяць жураўлі!
Яны ў небе - няхай!
Бог дасць крылы i нам
А ты вер, не ўздыхай,
Зловім разам і там!
Жураўля ці аж двух,
Можа, клін жураўліны!
І пра нас пройдзе слух,
Што мы ў свеце адзіны!
Хто ўясніў спакваля,
Даўшы волю сініцы,
Зловіш ты жураўля,
Што другім i не сніцца!
Свидетельство о публикации №119060106852