Жар Т
Кожнай шчочцы - па раллі!
Бач: англійскія газоны
Дзьмухаўцамі зацвілі.
Беларускія салоўкі
З гучнай песняю жывой -
Нібы бурбалкі, галоўкі
Паўзляталі над травой.
Не лінялы, без апёкаў,
Запаветам праайца
Ацалее ў сухаспёку
Моцны корань дзьмухаўца.
Пераможа дзікім полем
Перасушаны газон,
Сыпануўшы буйнай солі
Праз англійскі парасон.
Хай касілі ў ператрусах,
Хай палілі ды мялі!
Дзьмухаўцамі беларусы
Прарастаюць з-пад зямлі.
Упрыгожыла карцінаю Шагала, няхай яму шанцуе на тым свеце.
Свидетельство о публикации №119060100428