Сутнасць кахання
Калi i дзе сустрэнемся з табою?
Куды мяне жыццё ні прывядзе,
Жыць буду марай, а не цішынёю!
Буду ісці наперад, напрамкі,
І не губляць з вачэй жыццёвай мэты,
І верыць, што яшчэ і праз вякі
Патрэбен будзе людзям вершык гэты!
І, прачытаўшы вершыкі мае,
Адчуе хтось душы замілаванне
І скажа: ''Добра ўсё-такі пяе'',
І зразумее - то пяе каханне!
Бо ясна, што без пачуцця таго,
Не стане сіл да мэты на дарогу!
Каханне – рухавік жыцця! Яго
Дае прырода нам. І дзякуй Богу!
Свидетельство о публикации №119053108845