Травеньския пакуты

Што ж ты робіш, травень, браце,
Жорсткі ты мастак!
У цябе жыццё і шчасце,
А ў мяне не так.

У цябе паўсюль квіценне,
Водар, колер, гук.
Толькі я маркотным ценем
Праціраю брук.

Што ж ты радасны, халера!
Распірае злосць.
Угрызаюся ў паперу,
Што сабака ў косць.

Я табе пра ўсё, паганец,
Зараз напішу!
Толькі вось, пакуль ёсць шанец,
Зоркі пагляджу...

31.05.2019


Рецензии