Мне восень падарыла

Мне восень падарыла
Таемны пацалунак
І для душы стварыла
Прыемны падарунак:

Ў палітру закахала
Бярэзінак і клёнаў,
Нібы закалыхала
Ў дубах, яшчэ зялёных.

І клёкатам бусліным
Мяне зачаравала,
І сонейкам гуллівым,
Зіхоткім мілавала.

І ветрык свой нястрымны
Туліла гэтак лоўка,
І вобразы дарыла,
І вершаў загалоўкі.


Рецензии