Мяне захаплялi зоркi
Прывабнасцю і вышынёй,
То знічкай у надвячорку,
То дзіўным святлом над зямлёй.
Бярэзінкі, як дзяўчынкі,
Вадзілі вясны карагод,
Ляжалі ў жыццё сцяжынкі —
У свет пачуцця і турбот.
Чаромха квяцістай ватай
Схілялася над галавой,
П'яніла чароўным пахам,
Спрыяла мне разам з вясной.
Гарэзлівы ветрык яўна,
Пяшчотна мяне абдымаў
І подыхам так забаўна
Нібыта на скрыпачцы граў.
Навокал усё кранала,
Мне любым было, дарагім,
І сэрца маё спявала,
Радзіме складаючы гімн!
Свидетельство о публикации №119052805559