Крынiца жыцця

Жыццё маё - жыцце ў дарозе,
Дайсці да мэты я хачу.
Я веру - ўсё мне па плячу,
Хоць ужо старасць на парозе.

Дае мне веру родны край.
Ён сэрцу непахiсна мiлы,
У iм мая крынiца сiлы,
Што ў сэрцы ажыўляе май!

Што планы, думкi напраўляе,
Даруе радасць i натхненне
І ў жыццi кожнае iмгненне,
Як зорка, шлях мой асвятляе!

Удзячны я за гэта долі,
Што даравала лёс такі
Няхай ідуць гады, вякi -
Яе цяпла будзе даволi!


Рецензии