Яднанне думак
Збярэ праз месяц нас бібліятэка,
Дзе ветлівыя позіркі сяброў,
Дзе чысціня у думках чалавека.
Збярэ жанчын - у кожнай розны лёс,
Ды як адна, густоўна ўсе адзеты.
Нібы галлё яны з сівых бяроз,
Што зеленяе на пачатку лета.
Гляджу на іх - чужое мне жыццё,
І думкі - нібы ў полі разнатраў`е.
І што дае мне гэта набыццё,
Якое вершам я пяю і слаўлю?!
Мы з тых часоў - мы ўсе з эпохі той,
Што адышла, як лісце абляцела.
Дзе колісь звалі нас адной сям`ёй,
Дзе Ільічова лямпачка гарэла...
Вось і прышлі сюды мы нездарма,
У гэты храм, што быў заўсёды з намі.
Дый месц бліжэй, бадай, ужо няма,
Што для душы мы выбіраем самі.
Чытаем вершы - шмат іх тут у нас,
Натхнёна песні дзён былых спяваем.
Тут, сярод кніг, спыніўся нібы час,
Ці, можа, думкі мы свае яднаем?..
Свидетельство о публикации №119052602274