Усё было...

Усё было, і ўсё прайшло,
І больш назад не вернецца:
З вадой у мора ўцякло,
Адно Зямля ўсё верціцца.

І хутка, можа, на спакой
Не ў дом, а ў дамавіну...
Мой родны край! Жыву табой!
Цябе любіць не кіну!

Ні той Тучанкі ціхай плынь,
Што ў памяці віруе,
Ні родным ціхае "амінь"
Хай рай ім Бог даруе!

Мы помнім вечна цеплыню
Дзён маладых вясковых,
І нам так хочацца агню
Вачэй, спатканняў новых!

Бо колькі б ні адмераў лёс
Іспытаў чалавеку,
Ён знойдзе радасць паміж слёз--
І так было адвеку!


Рецензии