Мая падзяка!
Няўдалыя,можа,чытае радкі!
Хто часам у іх і сябе прызнае,
Ці вобраз хоць блізкі які!
Ці, можа, ў душы ўваскрасае парой
Гук родны матулінай мовы,
І сэрца абудзіцца казкай старой,
І памяць дасць парастак новы.
Ізноў праясніцца ў вачах далягляд
Ды з'явіць нам годнасць былую,
Ажывіць Пагоню, каб з ёй акурат
Зямлю бараніці святую!
Наступіць для нас залаты зноўку век,
Як княжылі тут Радзівілы,
Калі князь Астрожскі захопнікаў сек,
І Бог надаваў яму сілы!
Калі маладзіц шанавалі, жанок,
Кахання бо ведалі чары.
І плыў на Купалле заручын вянок,
Як той - з Жыгімонтам Барбары.
Паўстануць жывымі Яніна і Ян,
Што пад Краснаставам забіты,
Калыша дзе сініх лясоў акіян,
Вясенніх палёў малахіты!
Дзе ціха бруяцца Тучанка і Шчара,
Дзе Свіцязі люстра заснула,
Дзе ў рос дыяментах жыве памяць-мара
Аб годнасці нашай мінулай.
Я дзякую Вам! З Вашых вуснаў гучыць
Радок мой, няведамы ў школе!
Хай Божа дасць сілы з ім памяць здабыць,
Каб годнасць не страціць ніколі!
Свидетельство о публикации №119052405786