Жыццё не спыняйся...
Разгублены позірк, душа – у палоне,
Хвароба дзяўчо да санлівасці клоніць.
Бясхітрасны тварык, блакітныя вочы,
У жылах – пажар, стан танюткі, дзявочы.
Бальнічны тут ложак… Ідзе аблучэнне…
Як вытрымаць толькі такое лячэнне?..
Пятнаццаць гадкоў ёй нядаўна мінула,
Жыцця не пабачыла ды не адчула…
А вочы заплюшчыць — плыве зноў дзяцінства:
Дзве птушкі , што ў небе шукаюць адзінства,
Жытнёвае поле і захад ружовы,
І ветрык па волі гуляе паўднёвы.
І ружы прыгожа ў садочку квітнеюць,
Сунічкі-ляснічкі на сонейку спеюць,
Ласкава і ціха спявае матуля…
Як хораша з ёй – бо спакойна, утульна!
Жыццё, не спыняйся бы знічкаю цьмянай…
З хваробай змагайся – дык будзь паслухмянай!
Свидетельство о публикации №119052404155