А жыць калi???

Сяджу адзiн. Дом двухэтажны.
Мне чуецца, як кажаш ты:
"Нашто ты будаваў так мажна
Аж два паверхі пустаты?"

"Няўжо паверхаў было мала?
Цi, можа, планаў быў палёт?
Аздобіў склепам дом удала,
Каб стаўся складам круглы год.

Так  і жыццё ўсе праляцела:
Рабіў праекты, будаваў,
А што душа твая хацела
Ты не пытаўся і не знаў."

Грэх наракаць, што ў адзiноце!
Бо цёпла мне і ежа ёсць,
I iнтэрнэт, што ў самоце
Бадай што найшчырэйшы госць.

Мы для дзяцей усё будуем,
Як будуць будаваць яны,
А жыць збіраемся, як чуем
Нам памінальныя званы.

Чаму даў Божа лёс такі,
Што адпачынку мы не знаем
Прагрэсу коцяцца вякі
А мы ўсё толькі выжываем!


Рецензии