Зноу спяваюць ноччу салауi...
Зноў спяваюць ноччу салаўі.
Лягу спаць, ды не засну да ранку
І чакаць аранжавай зары
Выйду босы – на высокім ганку.
Як пяшчотна свішчуць салаўі!
Лягу спаць і памалюся Богу
За пяшчоту роднае зямлі
І сваю нялёгкую дарогу.
23 траўня 2019 г.
Свидетельство о публикации №119052300044